Бяспечны імэйл кожнаму.

Тутанота – адзін з самых бяспечных паштовых сэрвісаў у свеце, просты ў карыстанні і з падмурку да даху прыватны. Ствары зараз акаўнт бяспечнай э-пошты!
Шыфраваная пошта
Скразное шыфраванне і двухфактарная аўтэнтыфікацыя робяць вашую бяспечнай як ніколі. Убудаванае шыфраванне гарантуе, што вашая пошта належыць вам: ніхто не можа расшыфраваць і прачытаць вашыя дадзеныя.
Мы любім адкрыты код

Тутанота мае адкрыты код, так што эксперты па кібер-бяспецы могуць праверыць код, што абараняе твае імэйлы. Наша андроідная праграма вольная ад Google, што робіць Тутаноту лепшым імэйлавым сэрвісам з адкрытым кодам.

На любой прыладзе
Дзякуючы нашым праграмам для iOS, Android і ПК, ты можаш бяспечна ліставацца дзе заўгодна. Нашыя шпаркія аплікацыі ды ўэб-кліенты робяць шыфраванне пошты прыемнай справай.
Здымак экрана з паштовай скрынкай ад Тутаноты.Здымак экрана з календаром Тутаноты ў цёмнай тэме.Здымак экрана з кантактамі на Тутаноце.Здымак экрана з пошукавай функцыяй ад Тутаноты.
Пошта
Каляндар
Кантакты
Шукаць
Бяспэчная э-пошта, прасцей простага.
Спампаваць Тутаноту
Зашыфраваныя імэйлы заўсёды пад бокам.
Паштовая скрынка Тутаноты на мабільніку.

Бяспечны імэйл, без рэкламы

Сканцэнтруйся на самым галоўным. Прастата ў карыстанні Тутанотаю ў камбінацыі з ейным унікальным узроўнем бяспекі робяць працу хуткай ды арганізаванай. Ніякага турбавання рэкламаю, толькі ліставанне, як гэта мае быць: прыватна ды бяспечна.

Шыфруецца ўсё

Твае даныя на Тутаноце заўсёды шыфруюцца: імэйлы, календары, кантакты, усё. Лёгка дасылай прыватныя лісты, ведаючы, што аўтаматычнае шыфраванне абараняе цалкам твае паведамленні ад прагных вачэй.

Візуалізацыя ключа, што абараняе даныя.
Здымак экрана з паштовай скрынкай ад Тутаноты на iPad.

Для бізнэсу

Захавай час ды грошы: Тутанота захоўвае ўсё твае дзелавыя лісты "з-краю-ў-край" зашыфраваным у Нямеччыне. Тутанота дазволіць твайму бізнэсу карыстацца перавагамі воблака – даступнасцю, эканамічнасцю, гнуткасцю, аўтаматычным рэзерваваннем даных – і пры гэтым ня робіць кампрамісаў што тычыцца бяспекі. З Тутанотаю толькі ты валодаеш сваімі данымі, ніхто іншы ня можа атрымаць доступ да іх. Абарані свае дзелавыя э-лісты сёння з дапамогай Тутаноты.

Цалкам ананімна

Кожны мае права на прыватнасць, што ўключае ў сябе шыфраваную э-пошту. Таму базавы бяспечны акаўнт на Тутаноце будзе заўсёды бясплатным. Для рэгістрацыі твайго ананімнага акаўнта э-пошты не спатрэбіцца ані персанальная інфрамацыя, ані тэлефонны нумар.

Здымак экрана з ананімнай паштовай скрынкай Тутаноты на некалькіх прыладах.
Здымак экрана з шыфраваным календаром ад Тутаноты.

Зашыфраваны каляндар

Organization is key: Regain control over your busy life with Tutanota's encrypted calendar. The calendar is integrated seamlessly into the secure email client and can be easily accessed on any device. Event notifications are sent end-to-end encrypted to fully protect your privacy.

Зашыфраваная паштовая скрынка зроблена ў Нямеччыне

Тутанота знаходзіцца ў Ганофэры (Нямеччына). Усе твае зашыфраваныя імэйлы захоўваюцца ў нашых серверах у надзвычай бяспечных цэнтрах даных у Нямеччыне, што сілкуюцца аднаўляльнай энэргіяй. Дзякуючы ейным строгім законам пра абарону даных і АПАД (GDPR), Нямеччына мае адныя з найлепшых у свеце законаў, якія робяць тваё ліставанне бяспечным.

Як ты закахаешся ў Тутаноту!

"Best emailing service I've used. Unlike Google, it actually respects your privacy and has great UI, customization and a nice minimalist design. It's only €12/yr for a premium email so it's super affordable as well."

Змагары за свабоду

Прыватнасць ды Бяспека

Прыватнасць ды бяспека – гэта сэрца Тутаноты. Мы будуем Тутаноту дзеля таго, каб ты мог дасылаць канфідэнцыйныя лісты каму заўгодна. Ідэя, з якою мы пачалі распрацоўку зашыфраванага сэрвісу Тутанота, ёсць барацьба за наша права на прыватную сферу – абарона журналістаў, вакрывацеляў і праваабаронцаў ва ўсім свеце. Падтрымай Тутаноту – дапамажы нам будаваць Сеціва будучыні, якое мусіць быць прыватным ды бяспечным! Разам, з дапамогаю ўбудаванага шыфравання, мы спынім масавую сочку.

Абарані сваю камунікацыю зараз

Бяспечная, "зялёная" і без рэкламы. Пошта як мае быць.

Апошнія артыкулы

Пачні ліставацца бяспечна сёння.

Бяспечная, "зялёная" і без рэкламы. Пошта як мае быць.